wd wp Пошук:

Леандра Басана

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Басана.

Леандра Басана (італ.: Leandro Bassano, 10 ліпеня 1557 — 15 красавіка 1622) — венецыянскі мастак, трэці сын Якапа Басана. Разам са сваім братам Франчэска ён вучыўся ў майстэрні бацькі, затым працаваў у майстэрні ў Венецыі, якую стварыў ягоны брат. Як і бацька, Леандра таксама цікавіўся рэлігійнай тэматыкай («Вавілонская вежа», «Сусана і старцы», «Маленне аб чашы», «Майсей, які здабыў ваду са скалы»), але быў таксама вядомы і як партрэтыст.

Каля 1575 года ён, па жаданні бацькі ўзначаліў іх сямейную майстэрню ў Басана-дэль-Грапа. Пасля смерці бацькі і самагубства Франчэска Леандра вярнуўся ў венецыянскую майстэрню. Там ён працаваў у стылі Тынтарэта.

З часам яго папулярнасць узрастала. Венецыянскі дож нават прысвяціў яго ў рыцары ў канцы 1590-х гадоў. Браў удзел у роспісе Царквы Іль Рэдэнторэ, Сабора Санці-Джавані э Паала і Палаца дожаў. Стварыў партрэт Праспера Альпіні.

Большасць яго работ не маюць дакладнай датыроўкі, а аўтарства некаторых дакладна не ўстаноўлена. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях, а таксама ў многіх музеях свету: Уфіцы, Эрмітаж, Музей Эшмала, Луўр, Лонданская Нацыянальная галерэя, Ка’Рэцаніка.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France Leandro Bassano // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Leandro Bassano — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Leandro Bassano // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Вічэнца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1622 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Венецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1557 годзе