Латгальскае ўзвышша (лат.: Latgales augstiene) знаходзіцца на паўднёвым усходзе Латвіі, у басейне рэк Даўгава, Дубна, Малта, Рэзекне.
Вышыня да 289 м (гара Ліелайс-Ліепукалнс). У аснове складзена пераважна з мергеляў і даламітаў дэвону, на паверхні — рыхлыя марэнна-гліністыя старажытнаазёрныя і флювіягляцыяльныя адклады. Рэльеф марэнна-ўзгорысты (камы, старажытныя даліны сцёку, азёрныя катлавіны). Больш за 600 азёр (Рушану, Рэзнас, Сівера, Эжа, Дрыдза і інш.). Хваёвыя і мяшаныя лясы.
Раён ільнаводства. Развіваецца турызм.