wd wp Пошук:

Ларэнца Лота

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лота.

Ларэнца Ло́та (італ.: Lorenzo Lotto; 1480, Венецыя — 1556, Ларэта) — адзін з найбуйнейшых венецыянскіх жывапісцаў. Няздольны да кампрамісаў і ў творчасці, і ў галіне духоўнай, Ларэнца Лота пражыў неспакойнае жыццё і часта адчуваў матэрыяльныя цяжкасці.

Ларэнца Лота нарадзіўся ў Венецыі ў 1480 годзе і правёў у гэтым горадзе свае дзяцінства і юнацтва. У Венецыі ён атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю: Вазары піша, што Лота, «які пераймаў некаторы час манеры Беліні, далучыўся пасля да манеры Джарджонэ». Даследчыкі творчасці Лота, аднак, мяркуюць, што ён быў вучнем Альвізэ Віварыні, знаходзячы падабенства манеры двух мастакоў у ранніх працах першага.

Малады мастак меў магчымасць таксама пазнаёміцца ​​з дасягненнямі сучаснага яму паўночнага жывапісу: у Венецыі ў 1494—1495 (магчыма) і ў 1506—1507 гадах бываў Дзюрэр, а гравюры нямецкага мастака атрымалі шырокі распаўсюд і на поўдзень ад Альпаў. Магчыма, ад Дзюрэра Лота пераняў рэалістычны малюнак дэталяў, і, у той жа час, пафас фантастычных бачанняў. Яркае святло, зіхатлівыя колеры, выразныя контуры ў творах Лота — характэрныя асаблівасці паўночнага жывапісу.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118780530 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500015631
  4. 1 2 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12072466d
  5. 1 2 3 https://www.britannica.com/biography/Lorenzo-Lotto
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1480 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Анкона
Катэгорыя·Памерлі ў 1556 годзе
Катэгорыя·Мастакі Італіі XV стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Мастакі Венецыі
Катэгорыя·Мастакі Італіі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных