wd wp Пошук:

Ларыса Піліпаўна Касцюкавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцюкавец. Ларыса Піліпаўна Касцюкаве́ц (15 лютага 1939, Менск — 30 кастрычніка 2014) — беларускі музыказнавец, фалькларыст, медыявіст. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978).

Біяграфія

Скончыла ў 1966 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1965 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1985 года.

Навуковая дзейнасць

Даследуе кантавую культуру Беларусі, беларускую народную песню (пераважна яе стылістыку і натаванне), старажытнарускі і беларускі знаменны спеў. Прапагандуе канты ў жывым гучанні. Аўтар вучэбна-метадычных прац, радыё- і тэлеперадач на фальклорныя тэмы, складальнік зборніка «Беларускія канты» (1992), дапаможніка «Беларускія народныя абрады» (1994).

У 1975 годзе выйшла яе кніга «Кантовая культура Белоруссии», у якой яна даводзіла, што гарадская паэзія і музыка, нотная пісьменнасць і іншыя прыкметы высокай культуры з’явіліся спачатку ў Вялікім Княстве Літоўскім, а адсюль ужо праз беларускіх асветнікаў трапілі ў Расію, а не наадварот. У 2006—2008 гадах у выдавецтве Беларускай акадэміі музыкі выйшла двухтомная манаграфія «Стылістыка канта і яе ператварэнне ў беларускай народнай песні», у якой паказала, што ў Беларусі «вучоная», аўтарская паэзія і музыка ўплывала на народную, а не наадварот[1].

Творы

Зноскі

  1. Памяці Ларысы Касцюкавец. 30.10.2014

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Медыявісты
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства