wd wp Пошук:

Ланькаўскі сельсавет

Ла́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ланькаў.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рагацкі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рагач. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ланькава, сельсавет перайменаваны ў Ланькаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці.

Насельнітва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1042 чалавекі[1], з іх 93,1 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 3,1 % — украінцы[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Ланькаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе