wd wp Пошук:

Лансінг

Лансінг (англ.: Lansing) — сталіца штата Мічыган (ЗША). Горад быў названы ў гонар Джона Лансінга — героя амерыканскай рэвалюцыі.

Займае плошчу ў 91,3 кв.км (35,2 кв. мілі). Насельніцтва складае 119 128 жыхароў (2000), метраполіі — 454 044 чалавек. Клімат умерана кантынентальны: сярэдняя тэмпература студзеня −5 — −6 °C, ліпеня — каля 21 °C.

Лансінг — важны культурны, адукацыйны, дзяржаўны, дзелавы цэнтр штата. Асноўнымі працадаўцамі ў горадзе з’яўляюцца Універсітэт штата Мічыган, урад штата, кампанія General Motors. Тэрыторыя сучаснага Лансінга была ўпершыню даследавана ў 1825 годзе. Тады яна была пакрыта густымі лясамі і балотамі. У 1835 годзе на месцы горада абгрунтаваліся першыя пасяленцы. У 1847 годзе было вырашана перанесці сталіцу штата з горада Дэтройт.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сталіцы штатаў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Мічыгана
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)