wd wp Пошук:

Лакнея

Лакнея — рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Случ (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 274 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўны прыток — рака Вужанка (справа). Таксама рака прымае сцёк з каналаў меліярацыйнай сеткі.

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Сунаі Капыльскага раёна, вусце за 3 км на поўдзень ад горада Слуцк. Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна ракі добра выражаная, слабазвілістая, пераважна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня 4—7 м.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Капыльскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Слуцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Прытокі Случы (прыток Прыпяці)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара