wd wp Пошук:

Лакенскі палац

Фасад

Палац Лакен (фр.: Château de Laeken, нідэрл.: Kasteel van Laken) — палац-рэзідэнцыя бельгійскай каралеўскай фаміліі ў брусельскім раёне Лакен.

Палац Лакен знаходзіцца на поўначы бельгійскай сталіцы. Быў пабудаваны ў 17811785 гадах па загаду Альберта Саксэн-Тэшынскага, штатгальтара Аўстрыйскіх Нідэрландаў у стылі класіцызму. Раскошныя інтэр’еры палаца ствараліся самымі раскошнымі майстрамі, такімі як Жан Жазеф Шапюі.

З 1815 па 1830 год, падчас існавання Злучанага каралеўства Нідэрланды, палац Лакен быў адной з рэзідэнцый караля Нідэрландаў.

Пасля бельгійскай рэвалюцыі і здабыцця Бельгіяй незалежнасці ён становіцца рэзідэнцыяй бельгійскага караля Леапольда I. Сын Леапольда I, Леапольд II, пашырыў палац і прылеглы парк, а таксама пабудаваў знакамітыя паркавыя аранжарэі Лакена.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палацы Бельгіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Бруселя