Лакачынскі раён[1] (укр.: Локачинський (Локачівський) район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Валынскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Лакачы[1] (укр.: Локачі).
Утвораны 4 студзеня 1965 (раней існаваў у 1940—1962) годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 22487 чалавек, плошча — 712 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 19 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 53 сяла.