wd wp Пошук:

Ладзіны

Ладзіны (саманазва Ladini) — рэтараманскі народ, карэнныя жыхары поўначы Італіі. Прыкладная колькасць - 24 тыс. чал.

Паходжанне

Лічыцца, што ладзіны паходзяць ад раманізаваных рэтаў. У сярэднявеччы вобласць, населеная імі, была значна германізавана, але ладзінская мова захавалася дзякуючы таму, што яе носьбіты выратаваліся высока ў гарах. У XVI ст. была складзена ладзінская пісьмовасць. У наш час ладзіна стала асіміліруюцца суседзямі-італьянцамі.

Культура

Традыцыйна горцы-ладзіна займаліся адгоннай жывёлагадоўляй. У нашы дні найбольш распаўсюджаны заняткі, звязаныя з абслугоўваннем турыстаў. Папулярнае рамяство - разьбярства па дрэву.

Ладзіны будуюць сядзібы альпійскага тыпу. Мураванае жытло і зрубную або каркасную гаспадарчую пабудову аб’ядноўваюць пад адным дахам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Народы Італіі
Катэгорыя·Раманскія народы