wd wp Пошук:

Ладзіна

Сефа́рдская мова (вядомая таксама як яўрэйска-іспанская, ладзі́на, джудзека, спаньёль, жудзезма, хебранея) — мова сефардаў, адна з яўрэйскіх моў. Адносіцца да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў. Сефардская мова з’яўляецца фактычна працягам ранне-яўрэйска-кастыльскага дыялекту, які ўключыў у сябе носьбітаў і рысы астатніх яўрэйскіх ібера-раманскіх дыялектаў. Мова выкарыстоўвае ўласную сістэму арфаграфіі.

Пачатак ўтварэння гэтага адгалінавання іспанскай мовы звязана з выгнаннем з Іспаніі ў 1492 годзе яўрэяў, што рассяліліся галоўным чынам на тэрыторыі Асманскай імперыі, у Паўночнай Афрыцы, затым у Партугаліі, Італіі, Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Палестыне і інш. Знаходзячыся ва ўмовах іншамоўнага асяроддзя і не маючы статусу афіцыйнай мовы, яна да гэтага часу захоўвае рысы (галоўным чынам у фанетыцы) іспанскай мовы канца XV ст. Функцыянуе як гутарковая мова, праяўляе прыкметы вымірання.

Распаўсюджаная ў Ізраілі, асобных раёнах Турцыі, Грэцыі, Чарнагорыі, Сербіі, Румыніі, Балгарыі. Колькасць носьбітаў складае каля 100 тыс. чалавек. Дыялектнае дзяленне звязана з краінамі пражывання носьбітаў. Асноўныя дыялектныя варыянты — турэцкі, румынскі, югаслаўскі.

У 1996 годзе Кнэсет прыняў закон аб стварэнні Нацыянальнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны на сефардскай мове.

  1. http://www.unesco.org/languages-atlas/en/atlasmap/language-id-2165.html Праверана 28 жніўня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Раманскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Турцыі
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Яўрэйскія мовы
Катэгорыя·Мовы Ізраіля