wd wp Пошук:

Ладзеніцкі сельсавет

Ладзе́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ладзенікі.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жданавіцкі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жданавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі.[1]. 11 лютага 1972 года Ладзеніцкі сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Метрапольскага сельсавета, таксама скасаваны хутар Каменка[2].

22 снежня 1986 года ў сувязі з уключэннем вёскі Мітраполь у рысу горада Навагрудак цэнтр Мітрапольскага сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, а сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі сельсавет.

13 снежня 2011 года скасаваны хутар Мітраполь[3].

22 жніўня 2017 года да Ладзеніцкага сельсавета далучаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія былі выключаны са складу Брольніцкага сельсавета[4].

Склад

Станам на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.). Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета дадзена згодна з перапісам 2009 г.:

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[5]
Байківёска38
Брацянкавёска80*
Ваўканошавёска3
Вялікія Лезнявічывёска67
Гагарынавёска49
Гарадзечнааграгарадок424*
Грабнікіхутар2
Іспасьвёска16*
Жданавічывёска102
Зенеўшчынавёска13
Католышывёска23
Кміцянкавёска170
Ладзенікіаграгарадок393
Літоўкавёска12*
Лоўчыцывёска16
Малыя Карнышывёска16
Малыя Лезнявічывёска35
Мотчавёска57*
Мількавічывёска38
Мукінічывёска30
Навасёлківёска10
Слабодкавёска37*
Негрымававёска40
Пуцэвічывёска105
Свірывёска2
Слухавічыхутар6*
Стары Лесвёска41*
Сямковавёска54
Сунчыцывёска11*
Сялецвёска100*
Эканоміяхутар5*
* – да 22.08.2017 г. у Брольніцкім с/с

Скасаваныя населеныя пункты:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1206 чалавек[6], з іх 86,2 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 5,4 % — рускія[7].

Насельніцтва, жыхароў: 1206 (2009 г.)[5], 1080 (2017 г.), 1745 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы

Гандаль і сфера паслуг

Установы адукацыі

Установы аховы здароўя

Культура

Славутасці

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Решение Новогрудского районного Совета депутатов от 13 декабря 2011 г. № 97 Об упразднении хутора Митрополь (руск.)
  4. http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
  5. 1 2 Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Ладзеніцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1986 годзе