wd wp Пошук:

Кітвэ

Кітвэ (англ.: Kitwe) — горад у цэнтральнай частцы Замбіі, трэці па колькасці насельніцтва ў краіне пасля Лусакі і Ндолы. У 1961 годзе пасёлкі Кітвэ і Нкана былі аб’яднаны, пасля чаго населены пункт атрымаў назву Кітвэ-Нкана. Статус горада набыў у 1966 годзе. Горад размешчаны на поўначы правінцыі Копербелт, за 14 км на ўсход ад горада Калулушы, на вышыні 1212 м над узроўнем мора. Транспартны вузел і важны прамысловы цэнтр краіны.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Замбіі
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта