Кірк Керкаран (англ.: Kirk Kerkorian, арм.: Քըրք Քըրքորյան), Грыгор Грыгаран (арм.: Գրիգոր Գրիգորյան) 6 чэрвеня 1917, Фрэсна, Каліфорнія, ЗША — 16 чэрвеня 2015, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі прадпрыемец, мільярдэр армянскага паходжання[3]. Прэзідэнт і ўладальнік холдынгавай кампаніі «Tracinda Corporation» са штаб-кватэрай у Беверлі-Хілз, Каліфорнія. Паводле часопіса «Форбс», агульны стан Керкарана ў 2007 ацэньваўся ў 18 млрд долараў (7-е месца месца ў спісе Forbes)[4], у 2010 — у 3,1 млрд долараў (307-е месца ў спісе мільярдэраў Forbes)[5], у 2012 годзе — 3,3 млрд долараў. На 2015 год яго стан ацаняўся каля 4,2 мільярдаў долараў. Быў вядомы як адзін з асноўных бізнес-фігур Лас-Вегаса і як «бацька мегакурорта». 40 % гатэляў і казіно Лас-Вегаса належала Кірку Керкарану. З’яўляўся адным з найбольш багатых жыхароў Беверлі-Хілз.
У 2004 годзе быў ганараваны звання Нацыянальны Герой Арменіі і атрымаў ордэн «Радзіма»[6].