wd wp Пошук:

Кіра Глігараў

Кі́ра Глі́гараў (макед.: Киро Глигоров, прозвішча пры нараджэнні Панчаў, 3 мая 1917, Шцп — 1 студзеня 2012, Скоп’е) — першы прэзідэнт Рэспублікі Македонія, вядомы македонскі і югаслаўскі (СФРЮ) палітык.

Глігараў нарадзіўся 3 мая 1917 года ў македонскім горадзе Шціп. Скончыў юрыдычны факультэт Белградскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Антыфашысцкім сходзе народнага вызвалення Македоніі (АСНОМ) — першым у гісторыі македонскім нацыянальным ўрадзе, адказваў у прэзідыуме АСНОМ за фінансы.

У пасляваенныя гады займаў адказныя пасады ў кіраўніцтве СФРЮ. У прыватнасці, займаў пасаду федэральнага сакратара (міністра) фінансаў у 1962—1967, намесніка старшыні Федэральнага выканаўчага савета (Урада) у 1967—1969. У гэтыя гады, будучы уплывовым палітыкам і эканамістам, ён актыўна прасоўваў ідэю эканамічных рэформаў у Югаславіі. Шырокая даследчая дзейнасць дапамагала яму ў стварэнні новых, прадуктыўных мадэляў эканомікі. Адной з сваіх задач ён бачыў пераход Югаславіі да рынкавых прынцыпаў.

27 студзеня 1991 абраны прэзідэнтам Македоніі, знаходзіўся на гэтай пасадзе да 19 лістапада 1999 года.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121823903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Kiro Gligorov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kiro Gligorov, Macedonian independence leader dead Праверана 16 кастрычніка 2012.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121823903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Скоп’і
Катэгорыя·Палітыкі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Кавалеры югаслаўскага ордэна Братэрства і адзінства
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Югаслаўскія партызаны
Катэгорыя·Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта