wd wp Пошук:

Кіпарыс вечназялёны

Кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens) — від хвойных вечназялёных дрэў кіпарысавых (Cupressaceae).

Батанічнае апісанне

Галінка з шышкамі

Дрэва вырастае вышынёй 25-30 м, з прамым ствалом да 50-60 см у дыяметры. Лісце цёмна-зялёнае, дыяметр шышак да 3,8 см. Вядома некалькі разнавіднасцяў — з пірамідальнай або разгалістай кронай.

Пашырэнне

У прыродзе сустракаецца на поўдні Еўропы і захадзе Азіі, дзе разводзіцца з антычных часоў. Расце даволі хутка, пераносіць працяглую засуху і кароткачасовыя паніжэнні тэмпературы да −20 °C. У культуры з антычных часоў.

Выкарыстанне

Культывуюцца часцей за ўсё пірамідальныя формы (напрыклад, у Крыме і на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа).

Дажывае да 2000 гадоў. У Турцыі часта высаджваецца на могілках.

Ахова

Міжнародная Чырвоная кніга лічыць кіпарыс таксонам мінімальнай рызыкі[1].

Зноскі

  1. Cupressus sempervirens (нявызн.). Праверана 1 верасня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Кіпарысавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы