wd wp Пошук:

Кінатэатры Віцебска

Кінатэатры ў Віцебску існуюць з 1905 года. На 2022 год у Віцебску працуе 2 кінатэатра, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Віцебскага аблвыканкама[1].

Гісторыя

Колькасць
кінатэатраў
па гадах:

1917 6
1924 3
1940 3
2021 2

Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся ў 1898 годзе. Першы кінатэатр адкрыўся ў 1905 годзе («Рэкорд», зараз — «Дом кіно»)[2].

У 1910-х гадах у Віцебску працавала 6 кінатэатраў – «Рэкорд», «Адэон», «Кіно-Арс», «Ілюзіён», «Гігант» і «Мастацкі». Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны[3].

У кастрычніку 1921 года «Рэкорд» быў перайменаваны ў «Спартак».

На базе кінатэатра «Ілюзіён» у 1923 годзе быў адкрыты кінатэатр «Пралеткіно»[3]. У 1924 годзе ў рэспубліканскі трэст «Белдзяржкіно» перададзеныя кінатэатры «Пралеткіно» і «Мастацкі». Пры гэтым кінатэатр «Спартак» падпарадкоўваўся іншай арганізацыі - «Савкіно».

З 1927 года ў кінатэатрах Віцебска пачалі нумараваць месцы для гледачоў[2].

У 1930 годзе ў Віцебску ў будынку «Пралеткіно» адкрыўся першы Дзіцячы кінатэатр імя Макса Гельца. Пад рознымі назвамі ён праіснаваў да 1941 года[3].

У красавіку 1932 года ў «Мастацкім» (пазней у гэтым жа годзе ён быў перайменаваны ў «Першае мая») адбыўся першы кінасеанс з гукам[3].

Некаторы час у будынку былой сінагогі на вул. Валадарскага (цяпер - вул. Суворава) ў Віцебску працаваў чырвонаармейскі кінатэатр[2].

У 1940 годзе у горадзе працавала 3 кінатэатра: «Спартак», «Пралеткіно» і «Першае мая». А пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў Віцебску працаваў толькі 1 кінатэатр – «Спартак».

У 1948 годзе адкрыты кінатэатр «Зара», а ў 1958 — «Дружба», «Зеніт», «Кастрычнік» (будаўніцтва вялося з 1954 года)[4] і летні кінатэатр «1 Мая».

У 1961 годзе адкрыўся кінатэатр «Усход», у ліпені 1961 адбыўся першы сеанс у кінатэатры «Мір».

У 1960—1970-я гады ў Віцебску працаваў перасоўны кінатэатр «Малютка»[2].

Кінатэатр «Беларусь»
У [1972](/1972 "1972") годзе адкрыўся кінатэатр «[Беларусь](/Беларусь_(кінатэатр,_Віцебск) "Беларусь (кінатэатр, Віцебск)")». У [1989](/1989 "1989") у ім упершыню ў Віцебску быў паказаны стэрыафільм.

У чэрвені 1983 года ў спісаным самалёце Ту-134 быў адкрыты дзіцячы кінатэатр «Палёт» (каля Тэхналагічнага універсітэта)[2]. Самалёт з рэгістрацыйным нумарам СССР-65639, з якога быў зроблены кінатэатр, у 1977 годзе быў скрадзены на маршруце Петразаводск-Ленінград. Кінатэатр працаваў да 1988 года. У 1992 годзе самалёт падпалілі і неўзабаве яго дэмантавалі і ўтылізавалі.

У 1985 годзе праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Спартак». У 2006 годзе пасля чарговай рэканструкцыі кінатэатр быў перайменаваны ў «Дом кіно».

У 1988 годзе адкрыты кінатэатр «Брыганціна». У 2008 годзе ён быў зачынены на капітальны рамонт, але з-за недахопу фінансавання работы не былі завершаныя[5].

З мая 2013 года лічбавым стаў «Дом кіно», а з ліпеня 2013 — «Мір».

Спіс кінатэатраў Віцебска

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Віцебска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

Існуючыя

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Назва Адкрыты Архітэктары Адрас Выява Нататкі Спасылкі
Дом кіно 1905 вул. Леніна, 40 Кіназала на 517 месц з экранам 11,2 на 4,7 метраў. Старэйшы кінатэатр Беларусі. Да 1921 года — «Рэкорд», з 1921 па 2006 — «Спартак». Будынак, у якім размешчаны кінатэатр, з'яўляецца помнікам архітэктуры канца 19 пачатку 20 стагоддзяў. [6][7]
Мір 1961 вул. Чэхава, 3 2 залы на 186 і 157 месц. [8]

Закрытыя

Назва Адкрыты Закрыты Архітэктары Адрас Нататкі Спасылкі
3Dзевятае царства 2011 2011 вул. Горкага, 120 Першы 3D-кінатэатр Віцебска ў КДЦ «Першамайскі», працаваў да красавіка 2011. [9]
1 Мая 1958 1977 Л. Якушаў прасп. Фрунзэ Летні кінатэатр на 200 гледачоў. [10]
Адэон 1910 Н/Д
Аўтакінатэатр Driver 2014 2016 прасп. Маскоўскі Аўтакінатэатр размяшчаўся на аўтадроме каля запраўкі Газпрамнафта на Маскоўскім праспекце. Гук ішоў праз FM-перадатчык. [11]
Беларусь 1972 2000-я Ю. В. Шпіт вул. Генерала Белабародава, 3 Зала на 1215 гледачоў. Сёння ў будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр «Беларусь». [2][12]
Брыганціна 1988 2008 В. Бабашкін прасп. Будаўнікоў, 9 2 залы на 400 і 200 гледачоў. Зачынены на капітальны рамонт, з-за недахопу фінансавання работы не вядуцца. [2]
Гігант Н/Д Н/Д
Дружба 1958 Н/Д вул. Зеленагурская, 14 Кіназала на 220 гледачоў. Зараз у будынку па тыпавому праекту размяшчаецца бібліятэка імя М. Лынькова. [2][12]
Зара 1948 1969 пл. Перамогі [12]
Зеніт 1958 1990-я вул. Ленінградская, 34 Кіназала на 220 гледачоў. Аднапавярховы будынак па тыпавому праекту захаваўся, выкарыстоўваецца ў якасці гандлёвага цэнтра. [12]
Ілюзіён 1910 1941 З 1923 года — «Пралеткіно».
Кастрычнік 1958 1997 вул. Касманаўтаў, 2 Шырокаэкранны кінатэатр з залай на 560 гледачоў. Зараз – Палац творчасці дзяцей і моладзі. [12]
Кіно-Арс 1910 Н/Д
Малютка Н/Д Н/Д Перасоўны кінатэатр.
Мастацкі 1910 1941 вул. Кірава З 1932 — «Першае мая».
Палёт 1983 1988 прасп. Маскоўскі Дзіцячы кінатэатр, знаходзіўся ў спісаным самалёце Ту-134.
Усход 1961 1990-я вул. 1-я Пралетарская, 6 Кіназала на 279 гледачоў у двухпавярховым будынку па тыпавому праекту. [12]

Зноскі

  1. Унитарное предприятие ”Киновидеопрокат“(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Где в Витебске находились 11 кинотеатров и почему они были особенные(руск.) . Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
  3. 1 2 3 4 Интересные факты из истории кинематографа в Витебске сто лет назад(руск.) . Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
  4. «Октябрь» в Витебске. А вы помните такой?(руск.) . Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
  5. История кинотеатра «Бригантина» в Витебске. Что будет с этим зданием сегодня(руск.) . Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
  6. Дом кино 2D/3D(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  7. Кинотеатры Витебска - наследие советских времен(руск.) . autogear.ru. Праверана 17 верасня 2021.
  8. Кинотеатр Мир(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  9. 3D-кинотеатр, о котором столько говорили жители Витебска, открылся(руск.) . Народные новости Витебска. Праверана 17 верасня 2021.
  10. Жители Витебска поделились воспоминаниями о летнем кинотеатре на проспекте Фрунзе(руск.) . Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
  11. Driver(руск.) . vitebsk.biz. Праверана 17 верасня 2021.
  12. 1 2 3 4 5 6 Кинотеатры Витебска(руск.) . Витебская энциклопедия. Праверана 17 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кінатэатры Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Культура Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных