Кім Антоні Ладэ Клейстэрс (нідэрл.: Kim Antonie Lode Clijsters (i), МФА: [kɪm ˈklɛistərs]; нар. 8 чэрвеня 1983, Білзен, правінцыя Лімбург, Бельгія) — бельгійская тэнісістка, былая першая ракетка свету ў адзіночным разрадзе і першая ракетка ў парным разрадзе. Трохразовая пераможца адкрытага чэмпіянату ЗША (2005, 2009 і 2010), пераможца адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (2011), трохразовая пераможца фінальнага турніру WTA (2002, 2003 і 2010).
Узнагароды | ||
---|---|---|
Папярэднік: Серэна Уільямс |
Пачатковец года 1999 |
Пераемнік: Дая Беданава |