У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Кім. У гэтым карэйскім імі прозвішча (Кім) стаіць перад асабістым імем. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кім Джын Су (кар.: 김진수; нар. 13 чэрвеня 1992, Чанджу, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, абаронца клуба «Чонбук Хёндэ Мотарс» (у арэндзе з «Аль-Наср») і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.
Пачаў гуляць у футбол у вышэйшай школе і ўніверсітэце на радзіме, аднак у пачатку студзеня 2012 года быў запрошаны ў японскі клуб «Альбірэкс Ніігата», з якім падпісаў свой першы прафесійны кантракт. Дэбютаваў за клуб у таварыскай сустрэчы супраць «Вісэл Кобэ». На свае народзіны ў 2014 годзе падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Гофенгайм».
У студзені 2017 года вярнуўся ў Карэю, стаўшы іграком клуба «Чонбук Хёндэ Мотарс». У жніўні 2020 года перайшоў у саудаўскі «Аль-Наср», аднак у ліпені 2021 года зноў апынуўся ў «Чонбук Хёндэ Мотарс» на правах арэнды. У ліпені 2022 года арэнда была падоўжана яшчэ на год.
За зборную Паўднёвай Карэі дэбютаваў 20 ліпеня 2013 года ў матчы супраць зборнай Аўстраліі.
«Чонбук Хёндэ Мотарс»