wd wp Пошук:

Кіеўскі фунікулёр

Кіеўскі фунікулёр (укр.: Київський фунікулер) — фунікулёрная сістэма з Падола ў Верхні горад у Кіеве (Украіна). Адзін з першых фунікулёраў у былой Расійскай імперыі, адкрыты пасля Крамлёўскага і Пахвалінскага элеватараў ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896) і Адэскага фунікулёра (1902).

Станцыі

Верхняя станцыя Кіеўскага фунікулёра мае выхад на верхнюю тэрасу Уладзімірскай горкі. Ніжняя станцыя фунікулёра на цяперашнім месцы была адкрыта ў 1929 годзе пры яго падаўжэнні. Побач знаходзіцца станцыя метро Паштовая плошча і Рачны вакзал.

Характарыстыкі [1]

Канструкцыя

На раз’ездзе крайнія рэйкі суцэльныя, ўнутраныя - разразныя. У аднаго вагона левыя колы з двума рэбордамі, а правыя цыліндрычныя; гэты вагон заўсёды ездзіць па левым боку раз’езда. У другога рэборды на правых колах - ён ездзіць па правым боку. Левы ад дыспетчара (гэта значыць, адносна верхняй станцыі) вагон падпісаны літарай «Л», правы - «П».

Тросы пракладзены на ўзроўні рэек; для таго, каб яны ішлі па крывалінейнай маршруце, ужываецца сістэма блокаў, устаноўленых паміж рэйкамі.

Цікавыя факты

Узімку, пры наяўнасці дастатковай колькасці снегу, кіеўскі фунікулёр выкарыстоўваецца гарналыжнікамі і сноўбардыстамі як танны гарналыжны пад’ёмнік для катання па тэрыторыі Уладзімірскай горкі паміж верхняй і ніжняй станцыямі фунікулёра[2]

Фатаздымкі

Зноскі

  1. Звесткі атрыманы з плаката на верхняй станцыі.
  2. https://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=tS-6cZRjGHE
Тэмы гэтай старонкі (2):
Фунікулёры Украіны
Славутасці Кіева