wd wp Пошук:

Кіеўская гарадская электрычка

Кіеўская гарадская электрычка (укр.: Київська міська електричка) — від грамадскага транспарту ў сталіцы Украіны, Кіеве. Адкрытая 2 верасня 2009 года з двума прыпынкамі — «Пятроўка» і «Траешчына». Ад 4 кастрычніка 2011 года маршрут быў пашыраны, цяпер гарадская электрычка ўключае 14 прыпынкаў, а рух арганізаваны па кольцы. Электрычка працуе толькі ранкам і ўвечары. Інтэрвал руху — 14-17 хвілін. У выходныя дні — інтэрвал павялічваецца ўдвая. Пазней была адкрыта яшчэ адна станцыя — «Траешчына 2», такім чынам агулам гарадская электрычка налічвае 15 прыпынкаў.

Зноскі

  1. 1 2 Інформаційна довідка щодо реалізації проекту Міська електричка (укр.)
  2. Столична влада чекає на пропозиції киян щодо роботи міської електрички (укр.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
2009 год ва Украіне
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Гарадскі цягнік
Транспарт Кіева
З’явіліся ў 2009 годзе