wd wp Пошук:

Кёрціс Мак-Мулен

Кёрціс Трэйсі Мак-Мулен (англ.: Curtis Tracy McMullen, нар. 21 мая 1958) — амерыканскі матэматык, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, лаўрэат Філдсаўскай прэміі 1998 года.

Біяграфія

Кёрціс Мак-Мулен нарадзіўся ў 1958 годзе ў Берклі (Каліфорнія), аднак у дзяцінстве яму прыйшлося паездзіць па ЗША, і ён вучыўся ў школах у розных гарадах. У 1976 годзе ён паступіў ва Уільямс-каледж, які скончыў у 1980 годзе выдатна па матэматыцы, і атрымаў стыпендыю для гадавой вучобы ў Вялікабрытаніі. У 1980—1981 навучальным годзе ён вучыўся ў Эмануэль-каледжы Кембрыджскага ўніверсітэта, пасля чаго вярнуўся ў ЗША і пачаў займацца навуковай працай у Гарвардскім універсітэце. З дапамогай Дэвіда Мамфарда ён здолеў пазнаёміцца ​​з Дэнісам Саліванам, які працаваў у Францыі ў Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў, і, адправіўшыся туды ўвосень 1984 года і правёўшы тамака семестр, пад яго кіраўніцтвам напісаў дысертацыю Families of Rational Maps and Iterative Root-Finding Algori ў 1985 годзе.

У 1985—1986 навучальным годзе Мак-Мулен працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, у 1986—1987 гадах — у Інстытуце перспектыўных даследаванняў, у 1987—1990 гадах быў дацэнтам Прынстанскага ўніверсітэта, у 1990—1997 гадах — прафесарам у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. З 2001 па 2007 гады кожнае лета ён праводзіў у Інстытуце матэматыкі Таварыства Макса Планка ў Боне (Германія).

Зноскі

  1. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 красавіка 2021.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Асобы