wd wp Пошук:

Кёльш

Куфлі з кёльшам

Кёльш (ням.: Kölsch) — назва адмысловага светлага піва, якое варыцца ў горадзе Кёльн.

Піва верхавога браджэння. Мае крыху горкі смак, адчуваецца хмель. Утрыманне алкаголю 4,8 %. У 1997 годзе Кёльш Еўрасаюзам быў прыняты ў лік абароненых рэгіянальных гатункаў.

Кёльш п’юць з адмысловых шклянак (Kölner Stange) ёмістасцю 0,2 літра. Паступова ўваходзяць ва ўжытак і вялікія шклянкі ёмістасцю 0,3 або 0,4 літра. У піўных, дзе асабліва цэняць традыцыю, можна сустрэць і паў-кёльш у шклянцы ёмістасцю 0,1 літра (Stößchen).

Як і большасць гатункаў піва верхавога браджэння, Кёльш раскрывае свой поўны водар толькі пры пэўнай тэмпературы. Таму яго п’юць не «ледзяным», а пры тэмпературы 8-10 °C.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Віды піва
Катэгорыя·Піва Германіі