Кэт Стывенс (англ.: Cat Stevens, імя пры нараджэнні Стывен Дэметр Джоржуа, англ.: Steven Demetre Georgiou у 1978 годзе зменена на Юсуф Іслам; 21 ліпеня 1948, Лондан) — брытанскі спявак, аўтар песень і мультыінструменталіст, які ў 1970-х гадах прадаў 60 мільёнаў копій альбомаў[5], два з якіх (Tea for the Tillerman і Teaser and the Firecat) сталі тройчы плацінавымі ў ЗША. У 1979 годзе Кэт Стывенс пакінуў поп-сцэну, прыняў іслам і, узяўшы новае імя, Юсуф Іслам, прысвяціў сябе асветніцкай і дабрачыннай дзейнасці ў мусульманскай супольнасці. У 2006 годзе музыкант вярнуўся на сцэну і выпусціў свой першы (пасля 26-гадовага перапынку) альбом An Other Cup[6].