У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ворбэк-Летаў.
Кшыштаф Віктарын Збігнеў Ворбэк-Летаў (польск.: Krzysztof Wiktoryn Zbigniew Vorbek Lettow) (памёр 16 снежня 1691) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Стражнік польны літоўскі ў 1656 годзе, маршалак старадубскі (1692—1707), падкаморы старадубскі (1681—1683), суддзя земскі старадубскі з 1671 года, войскі старадубскі (1669—1671), стольнік новагародскі ў 1664 годзе.
Пасол сойміка старадубскага на першы сойм 1666 года[1]. Як пасол старадубскі на элекцыйны сойм 1669 года падпісаў «pacta conventa» Міхала Вішнявецкага ў 1669 годзе[2]. Падпісаў «pacta conventa» Яна Сабескага ў 1674 годзе.