wd wp Пошук:

Кутулік

Кутулік[1] (руск.: Кутули́к, ад бур. хутулэг — нізкі, невысокі перавал) — пасёлак у Іркуцкай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аларскага раёна.

Адзін з найстарэйшых населеных пунктаў Прыангар’я. Узнік у першай трэці XVIII стагоддзя як паштовая станцыя на Маскоўскім гасцінцы.

Эканоміка

У пасёлку размешчаны прадпрыемствы РЭС і ЗАТ «Аграпрамэнерга», якое ажыццяўляюць перадачу і размеркаванне электраэнергіі па Аларскаму раёну, а таксама дзейсныя на тэрыторыі раёна ДУДЭП і філіял ААТ «ДБК 156». У пасёлку працуе малакапрыёмнае прадпрыемства на базе былога маслазавода.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Аларскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)