wd wp Пошук:

Курця-Веке

Ку́рця-Ве́ке (рум.: Curtea Veche — Стары двор), або Княжацкі двор (рум.: Curtea Domnească din Bucureşti) — ансамбль пабудоў у Бухарэсце пры палацы кіраўнікоў Валахіі і Румыніі. Уключае ў сябе таксама царкву Курця-Веке — храм Св. Антона і двор Ханул-луі-Манук.

Гісторыя

Курця-Веке і помнік Уладу Цэпешу

У сярэдзіне XV стагоддзя Улад III Цэпеш пабудаваў на месцы ўмацаванняў XIV стагоддзя крэпасць, у якой 20 верасня 1459 года быў падпісаны афіцыйны дакумент, у якім упершыню згадваецца Бухарэст.

Праз стагоддзе гаспадар Мірча Чабанул пабудаваў у крэпасці царкву Святога Антона, у якой пазней каранаваліся кіраўнікі Румыніі. Цяпер гэта найстарэйшая царква Бухарэста. У XVIII стагоддзі межы крэпасці пашырыліся, па загаду кіраўніка Аляксандра Іпсілонты быў пабудаваны палац для ваяводаў, а крэпасць сталі называць Стары двор.

Археалагічныя раскопкі, якія праводзіліся на месцы крэпасці з 1953 года, дазволілі зрабіць з яе руінаў музей на вольным паветры.

Зноскі

  1. 1 2 Monuments database — 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гісторыя Румыніі
Катэгорыя·Славутасці Бухарэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музеі Бухарэста