wd wp Пошук:

Курт фон Готберг

Курт фон Готберг (ням.: Gottberg, 11 лютага 1896 — 31 мая 1945) — адзін з вышэйшых кіраўнікоў нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі ў 1942—1944.

Курт фон Готберг удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919—1924 служыў у добраахвотніцкім корпусе «Брыгада Эрхарда». У 1932 уступіў у НСДАП і СС. З 1937 у Галоўным ведамстве па расавай палітыцы і пасяленнях, з 1939 оберфюрар СС і галоўны камісар ведамства зямлі ў Празе. У 1940—1942 начальнік рэгістрацыйнага ведамства ў галоўным упраўленні СС, брыгадэнфюрар СС і генерал-маёр паліцыі.

З восені 1942 камандзір «баявой групы Готберг», потым кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. Пасля гібелі гаўляйтэра В. Кубэ з верасня 1943 да ліпеня 1944 Курт фон Готберг выконваў абавязкі генеральнага камісара Беларусі. Адначасова з 1943 з’яўляўся прадстаўніком рэйхсфюрара СС у Цэнтральнай Расіі. З чэрвеня 1944 обергрупенфюрар СС.

Готберг лічыў, што беларусы не нацыя.[2]

У канцы Другой сусветнай вайны кіраваў барацьбой з французскім рухам супраціўлення. Пасля арышту саюзнікамі скончыў жыццё самагубствам у Фленбургу (Германія) ў маі 1945 года.

Зноскі

  1. Dienstaltersliste der Schutzstaffel der NSDAP, Stand vom 1. Dezember 1936 — 1936.
  2. Mark Alexander: Nazi Collaborators, American Intelligence, and the Cold War. The Case of the Byelorussian Central Council. University of Vermont Graduate College Dissertations and Theses, Nr. 424, 2015, с. 55 (PDF)
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нямецкім крыжам у золаце
Катэгорыя·Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровым крыжом ветэрана вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 1 кастрычніка 1938»