wd wp Пошук:

Купля Гадсдэна

Мексіканская саступка — чырвоным; купля Гадсдэна — аранжавым

Купля Гадсдэна (англ.: Gadsden Purchase, ісп.: Venta de La Mesilla, Sale of La Mesilla) — палітычна-гандлёвая аперацыя, падчас якой у 1853 годзе ЗША набылі ў Мексікі 120 000 км² тэрыторыі на поўдзень ад ракі Гіл і на захад ад ракі Рыа-Грандэ за 10 млн долараў. Асноўнай прычынай куплі была неабходнасць будаўніцтва трансакіянскай чыгункі, якая злучыла б розныя часткі тэрыторыі ЗША. Атрымала сваю назву ад пасла ЗША ў Мехіка, які правёў транзакцыю ў жыццё. У цяперашні час тэрыторыя куплі падзелена паміж штатамі Арызона і Нью-Мексіка. Пасля гэтай аперацыі мяжа паміж Злучанымі Штатамі і Мексікай істотна не мянялася.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гісторыя ЗША