Ку́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кукава.
Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ганцавіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Агарэвіцкага сельсавета[1].