wd wp Пошук:

Кузаўковыя

Кузаўковыя[1] (Ostraciidae) — сямейства рыб з атрада іглабрухападобныя (Tetraodontiformes).

Апісанне

Даўжыня цела да 50 см (Lactophrys quadricornis), аднак растуць павольна. Цела пакрыта своеасаблівым «панцырам», які складаецца са зрослых шасцівугольных касцяных пласцін, і ў якім маюцца адтуліны для вачэй, рота, шчэлепаў, плаўнікоў і хваста. Хваставы плаўнік голы. Над вачыма, і за анальным плаўніком часта маюцца падобныя да рагоў атожылкі. Вочы могуць рухацца незалежна адзін ад аднаго. Для іх таксама характэрная своеасаблівая моцная «дзюба», утвораная зрослымі зубамі. Зубы канічныя, магутныя.

Скура голая, пакрыта сліззю, якая змяшчае яд — астрацыятаксін. Пры небяспецы, а таксама стрэсе, выдзяленне яду рыбамі ўзмацняецца, і ён паступае непасрэдна ў ваду. Пры ўтрыманні гэтых рыб у акварыумах, у абмежаваным аб’ёме вады, дадзеная асаблівасць можа прывесці да гібелі як самой рыбы, так суседніх з ёй рыб. Таксама дадзены яд дзейнічае на рыб мацней, чым на беспазваночных.

Афарбоўка можа быць самай разнастайнай, пераважна кідкая, часта з круглявымі плямамі розных памераў. У некаторых выяўлены палавы дымарфізм, а таксама мае месца змена афарбоўкі з узростам рыбы.

Зноскі

  1. Напісанне Кузаўковыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.560
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рыбы Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы рыб
Катэгорыя·Іголкабрухападобныя
Катэгорыя·Рыбы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Рыбы Афрыкі