wd wp Пошук:

Ксанторыя

Ксанторыя[1] (Xanthoria) — род лішайнікаў сямейства Teloschistaceae. На Беларусі 6 відаў.

Біялагічнае апісанне

Слаявішча ліставатае, складаецца з адной або некалькіх прыціснутых або прыўздыбленых да субстрату лістападобных пласцінак і лускавінак, з часцей жаўтлявай або чырванавата-аранжавай верхняй паверхняй, ад гідраксіду калію робіцца ярка-чырвонай. Ніжняя паверхня пакрыта кароткімі рызоідамі, светла-карычневага або бялёсага колеру.

Характэрны колер надае лішайнікам асаблівае рэчыва - парыецін, якое ў выглядзе крышталёў пакрывае верхні пласт. Ніжні бескаляровы або з нешматлікімі парыецінавымі крышталямі.

Эпітэцый жаўтлявы, ад KOH робіцца ярка-чырвоным. Тэцый і гіпатэцый бясколерныя.

Споры бясколерныя, эліптычныя. Канідыі прамыя, падоўжана-эліптычныя, кароткія.

Сінонімы

Віды

Зноскі

  1. Ксанторыя у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.542
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Целасхіставыя
Катэгорыя·Роды грыбоў