wd wp Пошук:

Крэплах

Курыны суп з крэплах

Крэплах (ідыш: קרעפּלעך) — невялікія пельмені з начынкай з фаршу, бульбянога пюрэ ці іншай начынкай, якія звычайна вараць і падаюць да курынага супу, радзей могуць быць пададзены смажанымі.[1] Маюць трохкутную форму, якая сімвалізуе трох патрыярхаў яўрэйскага народа — Аўраама, Іцхака і Якава. У краінах Заходняй Еўропы начынкай для крэплах служыла мяса, а ў славянскіх краінах у самым пачатку XII стагоддзя іх начынялі тварагом. Значна пазней, калі мяса ў Заходняй Еўропе стала мала, з’явіліся і сталі папулярнымі крэплах з садавінай, інакш — варэнікі.

Цеста традыцыйна вырабляюць з мукі, вады і яек, потым раскатываюць у тонкі пласт. У цяперашні час крэплах часта робяць з замарожаных пластоў цеста.[2] Гатовыя крэплах таксама прадаюцца ў кашэрных раздзелах супермаркетаў.

Крэплах абавязкова ядуць на яўрэйскія святы.

Начынка змяняецца ў залежнасці ад падзеі. У святочныя і святыя дні крэплах з мясам падаюць да курынага супу. У Пурым крэплах начыняюць сухафруктамі, а ў Шавуот - сырам.

Зноскі

  1. Claudia Roden, The Book of Jewish Food: An Odyssey from Samarkand and Vilna to the Present Day, Penguin Books, 1999, p. 77-78. ISBN 0140466096
  2. Quick and Easy Kreplach Recipe | MavenMall

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Яўрэйская кухня