.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Крыштаф Антоній Абрынскі (? — да 13 лютага 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
З шляхецкага роду герба «Харытон», сын Андрэя, новагародскага земскага суддзі.
Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (каля 1637 г.), разам з Жыгімонтам Каралем Радзівілам выехаў у Італію, дзе запісаўся на юрыдычны факультэт Падуанскага ўніверсітэта (1641). Вярнуўся, відаць, у 1642.
Каралеўскі сакратар, пісар дэкрэтавы літоўскі (1650—1660), падстолі ваўкавыскі (1653), ротмістр казацкай харугвы ў вялікалітоўскім войску (1653—1654), падкаморы новагародскі прыкладна з 1655 г.; пасол на соймы 1648, 1652, 1655, 1659, 1661, 1662 гадоў.
У 1651 сакратар пасольства Піліпа Абуховіча ў Маскву. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Аліўскага міру (1660) са Швецыяй. Валодаў маёнткамі Бярдова (Бярдоўка) і Ятра (Ятра Обрынская) у Новагародскім павеце.