wd wp Пошук:

Свірскі звон

Свірскі звон

Свірскі звон — помнік беларускага ліцця мастацкага XVIII ст. Захоўваецца на тэрыторыі касцёла Святога Мікалая ў г.п. Свір.

Гісторыя

Звон быў адліты Амброзіем Янам Патунам у 1701 годзе. У 1982 годзе пры пераабсталяванні касцёла ў заводскі цэх ён атрымаў пашко­джанні, захоўваўся ў Смаргон­скім гісторыка-краязнаўчым му­зеі. У 1990 годзе звон вярнуліся ў касцёл, дзе ён захоўваецца на касцельным двары.

Апісанне

Вышыня звона складае 104 санты­метры; акружнасць па верхнім поясе — 216 см; па ніжнім — 412 см; вага — 900 кг. У верхняй і ніжняй частках упрыгожаны пласціністымі паясамі з раслінным арнаментам і галоўкамі анёлаў. Уверсе па ко­ле кірылічны надпіс на царкоўнаславянскай мове (фрагмент праваслаўнай малітвы да Багародзіцы «Достойно есть»): «честнейшую херувим и славнейшую воистинну серафим безистления бга слова рождшую сущую бгцу тя величаем» («Пачэснейшую за херувімаў і непараўнальна слаўнейшую за серафімаў, што непарушнаю нарадзіла Бога Слова, існую Багародзіцу, цябе велічаем»). Унізе лацінскі надпіс «FUDIT ME AMBROSIUS IOANNES PATTUN*A*D*1701» (Адліў мяне Амброзій Ян Патун. Г[оду] П[анскага] 1701).

Цэнтральную частку звана аздабляюць выявы абраза Маці Божай Жыровіцкай. Пад ім герб «Стрэмя» са знакамі духоўнай асобы, аточаны лацінскімі іні­цыяламі ў звязцы 3-2-2: CCB; DG; EV; (Constantinus Casimirus Brostovski Dei Gratia Eppiscopus Vilnensis — Канстанцін Казімір Бжастоўскі Божай ласкай біскуп віленскі). Далей па колу злева направа ўкрыжаваны Ісус у атачэнні херувімаў; пад крыжам постаць найсвяцейшай Дзевы Марыі ў цэлы рост, аточаная промнямі і херу­вімамі.

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Свір (гарадскі пасёлак)
Катэгорыя·Творы мастацтва
Катэгорыя·1701 год у Беларусі
Катэгорыя·Званы Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1701 годзе
Катэгорыя·Славутасці Мядзельскага раёна