wd wp Пошук:

Крытычная тэмпература

Крыты́чная тэмперату́ратэмпература, пры якой шчыльнасць і ціск насычанай пары становяцца максімальнымі, а шчыльнасць вадкасці, якая знаходзіцца ў дынамічнай раўнавазе з парай, становіцца мінімальнай.

Пры тэмпературы, вышэйшай за крытычную тэмпературу газа, яго немагчыма скандэнсаваць ні пры якім ціску.

Крытычная тэмпература была адкрыта Дз. І. Мендзялеевым у 1861. Калі ён даследваў залежнасць паверхневага нацяжэння вадкасці ад тэмпературы, ён выявіў, што існуе такая тэмпература, пры якой знікаюць меніск вадкасці і розніца паміж вадкасцю і яе насычанай парай. Гэту тэмпературу Дз. І. Мендзялееў назваў “абсалютным пунктам кіпення”.

РэчываКрытычная тэмпература(°C)
Азот-146.9
Аміяк132.3
Аргон-122.29
Бензол288
Бром315
Вада374.12
Вадарод-240.17
Вокіс вугляроду-138.8
Гелій-267.96
Ёд546
Калій1497
Кісларод-118.57
Крыптон-63.7
Ксенон16.58
Літый2577
Метан-82.5
Мыш'як1400
Натрый1827
Неон-228.75
Радон105
Ртуць1477
Рубідый1377
Селен1493
Сера1041
Хлор143.8
Фтор-128.85
Фосфар721
Цэзій1312
Этан32

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тэрмадынаміка