wd wp Пошук:

Крыстаф Фрошаўэр

Мурал з выяваю Фрошаўэра ў Цюрыху

Крыстаф Фрошаўэр (ням.: Christoph Froschauer; каля 1490 – 1 красавіка 1564) — цюрыхскі друкар часоў Рэфармацыі, найбольш вядомы тым, што выдаў Цюрыхскую Біблію — пераклад Бібліі на нямецкую мову, зроблены Ульрыхам Цвінглі.

У доме Фрошаўэра і пры яго ўдзеле адбылося ў сакавіку 1522 цюрыхскае ядзенне каўбасаў — адкрытае парушэнне паста рэфарматарамі, якое выклікала гучную палеміку.

Крыстаф Фрошаўэр памёр у 1564 годзе ад чумы. Ягоную справу працягнуў пляменнік, Крыстаф Фрошаўэр Малодшы.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Постаці Рэфармацыі
Катэгорыя·Друкары