.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Крыстафер Чараповіч (нар. 15 верасня 1991, Гётэбарг, Швецыя) — шведскі баскетбаліст.
З 2010 па 2014 гады выступаў у NCAA за каманду коледжа Дэвідсан, набіраючы ў апошнім сезоне 8.8 ачка і 4.3 падбора ў сярэднім за 25 хвілін на пляцоўцы. Форвард не быў абраны на драфце НБА-2014 і вырашыў пачаць прафесійную кар’еру ў Еўропе.
Першым прафісійны клубам баскетбаліста стаў шведскі «Сёдэртэлье Кінгз». У ім ён правёў два сезона — з 2014-га па 2016-ы, двойчы пры гэтым стаўшы чэмпіёнам краіны. Сезон 2016/17 пачынаў у польскім «Кросна», дзе ў 20 матчах набіраў 17.7 ачка і 6.9 падбора, атакуючы з далёкай дыстанцыі з 49 % рэзультатыўнасці. У лютым 2017 года прыняў вырашэнне перайсці ў іспанскую «Андору». У чэмпіянаце Іспаніі ён згуляў 13 матчаў, дапамагаючы камандзе 5.3 ачкамі і 2.5 падборамі.
У 24 гады Крыстафер Чараповіч дэбютаваў у складзе зборнай Швецыі ў кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы-2017. Форвард узяў удзел ва ўсіх чатырох матчах супраць Расіі ды Босніі і Герцагавіны, набіраючы ў сярэднім 8.8 ачка і 4.3 падбора за 24 хвіліны на пляцоўцы. На жаль, зборная Швецыі не прабілася на Еўрабаскет.
У 2017 годзе падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[2]..