wd wp Пошук:

Крыначка

Плады блёкату чорнага (Hyoscyamus niger) з’яўляюцца прыкладам крыначкі

Крыначка (лац.: pyxidium) — тып простага, цэнакарпнага, сухога плоду некаторых відаў кветкавых раслін. Уяўляе сабой плод, які лопаецца або рэпаецца. Па сутнасці з’яўляецца разнавіднасцю плоду-каробачкі. Адрозніваецца тым, што пры паспяванні адкрываецца не падоўжнымі шчылінамі, што ўласціва для тыповых каробачак, а папярок — невялікім «вечкам» зверху.

Падобны тып пладоў сустракаецца ў раслін з роду вочны цвет (Anagallis), трыпутнік (Plantago), а таксама ў блёкату чорнага (Hyoscyamus niger).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Плод