wd wp Пошук:

Крымскі мост

Крымскі мост, студзень 2019 года.

Крымскі мост — транспартны пераход цераз Керчанскі праліў, які злучыў Керчанскі паўвостраў на захадзе з Таманскім паўвостравам на ўсходзе. Маецца арка над суднаходнай часткай моста.

Гісторыя

15 мая 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё аўтамабільнай часткі Крымскага моста[1]. 23 снежня 2019 года запушчаны рух па чыгуначным мосце.

8 кастрычніка 2022 года на аўтамабільнай частцы моста з боку Таманскага паўвострава адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля, які пацягнуў за сабой узгаранне сямі паліўных цыстэрн чыгуначнага састава, што рухаўся ў напрамку Крымскага паўвострава. Здарылася частковае абвальванне двух аўтамабільных пралётаў Крымскага моста[2]. У выніку здарэння загінулі чатыры асобы[3]. Гл.далей Выбух на Крымскім мосце (2022).

Зноскі

  1. blr.belta.by Архівавана 17 мая 2018.
  2. tass.ru
  3. tass.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2018 годзе
Катэгорыя·Масты Расіі