wd wp Пошук:

Крывасоска конская

Крывасоска конская (Hippobosca equina) — крывасмокавае насякомае з сямейства крывасосак. Ставіцца да сінантропных відаў.

Апісанне

Від мае шырокія круглявыя грудзі і добра развітыя крылы. Цела бліскучага бурага колеру з жаўтлявымі нагамі, жаўтлявым малюнкам на чорна-бурых грудзях і бураватымі крыламі. Даўжыня цела 6-8,5 мм.

Экалогія

Маладыя мухі крылатыя. Пасля нападу на гаспадара яны скідаюць крылы. Звычайна нападае на коней і буйную рагатую жывёлу, часта трымаецца на пузе, пад хвастом і на ляжках і моцна турбуе жывёл. Могуць нападаць на чалавека. Уколы мух выклікаюць раздражненні скуры.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Крывасоскі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе