Крываозэрскі раён[1] (укр.: Кривоозерський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мікалаеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Крывэ Озэра[1] (укр.: Криве Озеро).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 мая 2015 года складае 25074 чалавекі, плошча — 814 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 15 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 4 пасёлкі сельскага тыпу і 22 сяла.