wd wp Пошук:

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

«Краі́на Белару́сь. Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае. Ілюстрава́ная гісторыя»кніга з гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага, выдадзеная ў 2012 годзе. Мае каля 2000 ілюстрацый. Працяг выдання Краіна Беларусь, якое пабачыла свет у 2003 годзе[1].

Змест

Прысвячаецца часам Вялікага Княства Літоўскага, знаёміць з жыццём і побытам, ваеннымі перамогамі і культурнымі дасягненнямі продкаў беларусаў. На аснове гістарычных фактаў даводзіцца, што назвы «Літва» і «ліцвіны» на працягу некалькіх стагоддзяў былі назвамі Беларусі і беларусаў[1].

Не абмяжоўваецца храналагічнымі межамі існавання Вялікага Княства Літоўскага: апавядае пра суіснаванне балтаў і славян, становішча беларускіх земляў у Расійскай імперыі, вызвольнае змаганне і спробы адрадзіць дзяржаву, нацыянальнае адраджэнне і лёс Віленшчыны ў ХХ стагоддзі[1].

Разглядае гісторыю Беларусі як частку агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі[1]. Паказвае дзяржаватворчую ролю беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім і дае чытачу магчымасць даведацца пра гісторыю ВКЛ з беларускага пункту гледжання[2].

Дадатковыя звесткі

Рэцэнзенты кнігі — доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч і кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі, картограф — кандыдат гістарычных навук Віктар Цемушаў.

Матэрыялы для ілюстрацый мастак Дзмітрый Герасімовіч збіраў у прыватных калекцыях Аўстрыі, Германіі, Польшчы і Літвы, у архівах і музеях Беларусі і суседніх краін[3].

У 2018 годзе з’явілася кніга «Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania» ў перакладзе на англійскую мову брытанскага беларусіста Джыма Дынглі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Сенсацыі прыходзяць з мінуўшчыны, Радыё Свабода, 11 ліпеня 2012 г.
  2. 1 2 Папулярная кніга Арлова і Герасімовіча пра ВКЛ выйшла па-англійску, Радыё Свабода, 8 верасня 2018 г.
  3. Кніга пра Вялікае княства Літоўскае для кожнага беларуса, Радыё Свабода, 6 жніўня 2012 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі 2012 года
Катэгорыя·Выданні Беларусі