wd wp Пошук:

Кратон

Поўночна-Амерыканскі кратон паказаны карычневым. Бэзавым адлюстраваны дэфармаваныя часткі кратона, зялёным — акрэяцыйны комплекс, які сфармаваўся за апошнія 600 млн. гадоў.

Крато́н (ад грэч.: kratos — сіла, моц) — кансалідаваны ўчастак зямной кары, няздольны да пераўтварэння пад уплывам альпінатыпнай складкавасці.

Вылучаюць паднятыя кратоны — масівы пераважна сіялічнага (Si, Al) складу (старажытныя платформы), і апушчаныя кратоны — масівы з сіматычнай (Si, Fe, Mg) асновай (пераважна вобласці дна акіянаў).

Тэрмін уведзены нямецкім геолагам Г. Штыле ў 1940 (замест прапанаванага ў 1928 аўстрыйскім геолагам Л. Коберам «кратаген»), ужываецца ў геалагічнай і геаграфічнай літаратуры.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кратоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Палеагеаграфія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара