Краснадворскае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, прыкладна за 4 км ад гарадскога пасёлка Руба, за 0,7 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Красны Двор.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Катлавіна Краснадворскага возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны парослыя хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма.