wd wp Пошук:

Космас-1

Космас-1 (па-англійску: Cosmos-1, па-руску: Космос-1) — эксперыментальны «сонечны ветразь», першы ў гісторыі чалавецтва касмічны апарат, які разганяецца з дапамогай фатонаў з Сонца.

Запуск адбыўся 21 чэрвеня 2005 года з расійскай субмарыны тыпу «Кальмар» у Баранцавым моры, з дапамогай расійскай ракеты «Волна» (перароблены ў межах канверсіі варыянт балістычнай ракеты SS-N-18). Ракетаносьбіт даставіць «Космас-1» на арбіту вышынёй 800 кіламетраў, дзе адбудзецца раскрыццё сонечнага ветразя. Плошча раскладзенага ветразя будзе складаць каля 600 квадратных метраў. Далей «Космас-1» будзе паціху разганяцца пад ціскам фатонаў з сонца і выходзіць на вышэйшую арбіту (спадарожнік мусіць падняцца на 50-80 кіламетраў за 30 дзён).

З Зямлі апарат можна ўбачыць у начным небе голым вокам, з шыротаў большых за 80°. Цэнтр кіравання знаходзіцца ў Маскве, у КБ Лавачкіна.

Бюджэт праекту складае 4 мільёны долараў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Аўтаматычныя касмічныя апараты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра касмічныя апараты без нумара палёту
Катэгорыя·Касманаўтыка Расіі