wd wp Пошук:

Корніцкі сельсавет

Ко́рніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага і Браслаўскага раёнаў Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Корніца.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Куштальскага і Варонкаўскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ёдскага сельсавета[2]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Браслаўскага раёна. 17 ліпеня 1964 года перайменаваны ў Ёдскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Ёды.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шаркаўшчынскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе