Конь з Навагрудка — шахматная фігурка каня XII ст. знойдзеная ў Навагрудку.
Фігурка мае вышыню 4,3 см, дыяметр амаль круглай асновы складае 2,7 х 3 см[1]. Выразана з касці ў выглядзе цыліндрыка з адным бакавым выступам у верхняй частцы, які сімвалізаваў галаву. Стылізаваныя шахматныя фігуры створаны рускімі па ўсходніх узорах, для якіх характэрны абстрактны характар, паколькі іслам забараняў адлюстраванне жывых істот[2].
На фігурцы збоку разьбяром пастаўлены (працарапаны) знак у выглядзе трызубца. Напэўна, гэта знак-метка ўладальніка дадзенай рэчы, як лічыць аўтар раскопак Ф. Д. Гурэвіч. Славянскі знак трызубца гаворыць на карысць мясцовага паходжання дадзенай шахматнай фігуры[1].