Конскі — ручай у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Обаль.
Даўжыня ручая 5,2 км[1]. Пачынаецца ва ўрочышчы Калышкі на паўднёвы ўсход ад вёскі Гарэлая Града, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сіманяты. Верхняе і сярэдняе цячэнне ў лясістай забалочанай мясцовасці.