wd wp Пошук:

Комплекс будынкаў Мінскага механічнага завода

Sky Towers — былы даўгабуд спецыяльнага канструктарскага бюро Мінскага механічнага завода

Комплекс будынкаў Мінскага механічнага завода размешчаны па вуліцы Ляшчынскага.

Гісторыя

Будынак СКБ у час рэканструкцыі пад бізнес-цэнтр

Будаўніцтва пачатае ў 1977 годзе па праекце архітэктараў інстытута «Белпрампраект» І. Боўта, Я. Кавалеўскага, А. Малашкі, Г. Чырвана.

Вышынны будынак СКБ некалькі дзесяцігоддзяў заставаўся недабудаваным. У 2007 годзе яго выкупіла ліванска-беларускае СТАА «БМЕ Бізнес-цэнтр». Будынак быў перапрафіляваны у бізнес-цэнтр Sky Towers[1].

Архітэктура

Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць аднапавярховыя і чатырохпавярховы (зборачны) вытворчыя карпусы, будынкі побытавага і адміністрацыйнага прызначэння, трынаццаціпавярховы аб’ём спецыяльнага канструктарскага бюро (СКБ). У аснове архітэктурага вырашэння — стварэнне выразнага аблічча сучаснага прамысловага прадпрыемства і неабходнасць асваення пляцоўкі са складаным рэльефам мясцовасці (перапад вышынь да 30 м). Рознавышынныя аб’ёмы карпусоў аб’яднаныя адзінай кампазіцыйнай задумай, выкарыстана тэрасная забудова са ссоўваннем паверхаў па рэльефе, што дало магчымасць стварыць запамінаючы сілуэт.

Вышынным акцэнтам комплексу з’яўляецца будынак СКБ, размешчаны на самым высокім месцы. Ён уяўляе сабой тры цыліндрычныя аб’ёмы, звязаныя цэнтральным ядром вертыкальных транспартных і інжынерных камунікацый. Шматпавярховая частка будынка СКБ аб’яднана першым паверхам з канферэнц-залай і сталоўкай. У архітэктуры фасадаў карпусоў выкарыстаныя вертыкальныя сценавыя панелі, пластыку ўзбагачаюць вертыкальныя камунікацыі (у выглядзе пілонаў), вентыляцыйныя галерэі на даху.

Комплекс удала ўпісваецца ў гарадскі ландшафт і адыгрывае ролю яе дамінанты.

Зноскі

  1. Sky Towers: судьба долгостроя на фоне смены эпох

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Івана Боўта
Катэгорыя·1977 год у Мінску
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Яўгена Кавалеўскага
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Генадзя Чырвана
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Аляксандра Малашкі
Катэгорыя·Вуліца Прытыцкага (Мінск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1977 годзе